Беларуская мова

22 сакавіка кантрольны слоўнікавы дыктант





вучым словы: 

сусед, гарбуз, цыбуля, ёсць, ручнік,  адказ, вокладка, надвор'е, месца.








РЫХТУЕМСЯ ДА ТЭМАТЫЧНАЙ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ (2-чвэрць)

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ 
“АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА”
ВАРЫЯНТ 1


1.     Выпішы сказы з аднароднымі членамі

Ціха шуміць бярозавы гай.    Кроплі светлыя звіняць, скачуць па галінках.   На палях каласіцца жыта, пшаніца, ячмень. 

2.     Спішыце, паставіўшы, дзе трэба, коскі. Падкрэсліце аднародныя члены.


Цвіце  красуе  наднёманскі луг. Спее жыта   ячмень вусаты.   Над лугам над ракой разносяцца галасы людзей.   


3.      Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.        

Сонейка свеціць грэе вес..ліць ззяе і ўсю з..млю ажыўляе.  


4.      Выпішы тыя сказы, дзе трэба паставіць коскі.  Пастаў коскі.      

 Пад дажджом намоклі клёны і дубы.      Рыхтуй летам сані  а зімой калёсы.      Пайшоў дробны але спорны дождж. 


5.      Запішы поўны адказ  на пытанне.     

Якія дрэвы растуць у беларускіх лясах?  



ВАРЫЯНТ 2

 1.      Выпішы сказы з аднароднымі членамі.


           Па дарозе  з шумам  ехалі машыны.У зялёнай траве растуць рамонкі, смолкі, канюшына.Вясной усё навокал ажывае, зелянее і  прыгажэе. 

2.       Спішыце, паставіўшы, дзе трэба, коскі. Падкрэсліце аднародныя члены.


      Вавёркі кормяцца арэхамі  ягадамі грыбамі. Узняўся моцны вецер  але  хмар не разагнаў.  Пуста стала  ў полі   на лузе   і ў лесе.  


3.     Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.  


      У залатое   ч..рвонае  і   жо..тае  лісце   апрануліся  др..вы. 


4.      Выпішы тыя сказы, дзе трэба паставіць коскі. Пастаў коскі.       


З дрэў сыплюцца буйныя кроплі.      Лес пахне  не смалою  а   грыбамі.      Дзеці працавалі дружна   старанна. 


 5.      Запішы поўны адказ  на пытанне.    

 Якія рыбы  плаваюць  у беларускіх рэках?






Паўтараем слоўнікавыя словы.


14 красавіка -кантрольны слоўнікавы дыктант!

        Асцярожны,   пялёстак,   булён,   чаромха,   капялюш,  чысціня,  звінець,   блішчаць,  пошта,   аблокі,     павук,   воблака,     пенал,     фламастар,    Беларусь.











ГУЛЬНІ
З ПРЫКАЗКАМІ І ПРЫМАЎКАМІ

"ЗНАЙДЗІ ПАРУ"

ВУЧНІ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА 2 КАМАНДЫ, КОЖНАЯ З ЯКІХ АТРЫМЛІВАЕ НАБОР КАРТАК. НА АДНЫХ КАРТКАХ  ЗМЕШЧАНЫ ПАЧАТАК ПРЫМАВАК І ПРЫКАЗАК, НА ДРУГІХ – ІХ ЗАКАНЧЭННЕ. ЗА 3 ХВІЛІНЫ КОЖНАЯ КАМАНДА ПАВІННА ПАДАБРАЦЬ КАРТКІ ТАК, КАБ МОЖНА БЫЛО ПРАЧЫТАЦЬ ТЭКСТ ЦАЛКАМ.
 
Рыбам – мора, птушкам паветра, 
а чалавеку – Айчына.
Лепш сініца ў руках,

чым журавель у небе.
Аб тым зязюля кукуе,

што свайго гнязда не мае.
Той Бацькаўшчыну любіць,

хто ёй сумленна служыць.
Добра таго вучыць,

хто хоча ведаць.
Птушка моцная крыламі,

а чалавек дружбай.
Той не можа быць другам,

хто ў бядзе абыдзе кругам.
Усюды добра,

а дома лепей.
Сярод ваўкоў жыць -

па воўчы выць.
Чуе звон,

ды не ведае, дзе ён.
Ласточка дзень пачынае,

а салавей канчае.



"ПАДБЯРЫ СЛОВА"  З ДВУХ БАКОЎ  ДОШКІ ПРЫМАЦАВАНЫ ПАЛОСКІ, НА ЯКІХ НАПІСАНЫ ПАЧАТАК ПРЫМАВАК. ДВОЕ ВУЧНЯЎ АТРЫМЛІВАЮЦЬКАРТКІ З НАЗВАМІ ПТУШАК – ГЭТА ЗАКАНЧЭННЕ ПРЫМАВАК. ВЫЙГРАЕ ТОЙ, ХТО ХУТКА І ПРАВІЛЬНА РАЗМЕСЦІЦЬ КАРТКІ.

  

1.   Надзьмуўся як…сава.
2.   Глядзіць як… сыч.
3.   Натапырыўся як…  верабей.   
4.   Насупіўся як… індык.
5.   Сівы як… голуб.
6.   Скача як… сарока.


 

   






Рыхтуемся да пераказу:


Добрае сэрца
        У Галі ёсць сабака Барсік. Ён вельмі разумны.
У Барсіка добрае сэрца. Сабака заўжды дапаможа ў складаную хвіліну.
       Аднойчы па двары хадзілі малыя кураняты. Раптам пайшоў дождж. Кураняты пабеглі хавацца ў будку. Барсік уступіў малым сваю кватэру. Сам сабака лёг каля будкі. Так і ляжаў ён пад дажджом.
      Хутка дождж перастаў. Кураняты павылазілі з будкі і радасныя пабеглі да маці.  Сапраўдны сябар Барсік.


Прачытай тэкст. Падкрэслі незразумелыя словы. Знайдзі іх у тлумачальным слоўніку.
Адкажы на пытанні:
1.  На якую тэму напісаны тэкст?
2.  Якая асноўная думка тэксту?
3.  Ці можна падзяліць тэкст на маленькія “тэмкі”?
ü Вызнач колькасць сэнсавых частак.
ü Дай загалоўкі часткам.
ü Выпішы ключавыя словы кожнай часткі.
ü Перачытай першы абзац і суаднясі яго з планам.
ü Перакажы па апорных словах кожную частку.
ü Перакажы ўвесь тэкст.
ü Запішы  тэкст  у сшытак.




                         Апорныя словы.
   1.    Сабака Барсік,   вельмі разумны,   добрае сэрца,   дапаможа,   у складаную хвіліну;
  
  2.    Па двары, малыя кураняты,   пайшоў дождж,  хавацца ў будку,  уступіў кватэру,    лёг каля будкі,    пад дажджом;

 3.     Дождж перастаў, пабеглі да маці,   сапраўдны сябар.







БЕЛАРУСКІЯ    КАМПАЗІТАРЫ

https://drive.google.com/file/d/0B-ddcVj7XmgrT3E3UjdRY3dwaHM/view?usp=sharing
https://drive.google.com/file/d/0B-ddcVj7XmgrT3h0SVBmM1dqdlk/view?usp=sharing




СКАЗЫ ДЛЯ РАЗБОРУ ПА ЧЛЕНАХ СКАЗА.
(Запішы сказ,     падкрэслі  галоўныя  члены  сказа, 
 выпішы ўсе словазлучэнні).
  1. На дрэвах паказаліся першыя зялёныя лісточкі.
  2. Каля дарогі вырасла маладая высокая сасна.
  3. Каля вёскі раскінуўся шырокі луг.
  4. Высока ў небе віўся дымок ад палаючага кастра.
  5. З лесу вясёлая гурба дзяцей накіравалася да рэчкі.
  6. Прыгожая яблынька стаяла ў ружовым убранні.
  7. Многа цікавых гульняў нясе з сабою зіма.
  8. Пасля дажджу паветра напоўнілася свежым  водарам.
  9. Сонца заліло лугі  і палі,   асвяціла ўсё наваколле.
  10. Па шырокай асфальтаванай дарозе беглі самазвалы,   аўтобусы, грузавікі.





КАЗКІ  ДЛЯ ДЗЕТАК


Комментариев нет: