понедельник, 25 февраля 2019 г.

Рыхтуемся да кантрольнай па бел.мове. Паўтараем!

1.Выпішы словы з прыстаўкамі. Прыстаўку абазнач.
Забег, пісаў, прынёс, пераплыў, выстаўка,  надпісаць, адчыніў, падпісаў, прачытаў, рабіў.
2.Спішы, устаўляючы дзе трэба, апостраф
Пад…езд, раз…юшаны,  аб…ядаць,  батал..ён, л..ецца,
3. З дапамогай прыставак аб-, пад-, ад-, пера-,  утвары аднакараневыя словы.  Прыстаўку абазнач.
Гаварыць,  несці,  казаць, рэзаць
4.Дапішы ў словы патрэбныя прыстаўкі.  Падкрэслі першую літару кораня.
З/с-      ..берагаць,    …варыць,   …палохаць, …хапіць.
Без/бес-     ..працоўны,  ..выніковы,   …клапотны, …дапаможны, ..снежная зіма, …зорнае неба.
5. Утварыце словы пры дапамозе ласкальна-памяншальнага суфікса.
Малы,  белы, добры, шэры, ліпа, нос,
6. Разбяры словы па саставу
Пралеска, сцежка, сухенькая, грыбны, сталовая, маразы, горка.

Комментариев нет: